029 608 22 22
029 508 22 22
Поделиться с другом:
Якое шчасце жыць у роднай краіне пад мірным небам! У краіне, дзе ты нарадзіўся і вырас. Дзе жывуць твае блізкія людзі. Дзе б'ецца сэрца тваіх бацькоў.
Напярэдадні Дня Перамогі мы разумеем як ніколі, што наша спакойнае жыццё, гэта заслуга нашых дарагіх ветэранаў!
На жаль іх колькасць з кожным годам памяншаецца і дапамагаць у захаванні іх здароўя, гэта наш прамы абавязак!
У гонар Дня Перамогі, брэнд sertsa®, сумесна з Чырвоным Крыжам, падрыхтаваў спецыяльны праект, які накіраваны на падтрыманне здароўя ветэранаў.
На працягу мая ў знак асаблівай павагі па ўсёй краіне будуць арганізаваны віншавальныя візіты прадстаўнікоў брэнда sertsa® і Беларускага Чырвонага Крыжа, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцэнтрацыйных лагераў.
Ветэранам у якасці падарунка будуць уручаны танометры гандлёвай маркі sertsa® - першага беларускага брэнда медыцынскай тэхнікі, распрацаванага менавіта для беларусаў. Улічваючы ўзрост ветэранаў, абрана ўнікальная мадэль - плечавы танометр "Смарт Моўны"
Танометр "Смарт Моўны" – гэта максімальны камфорт, дзякуючы тэхналогіі інтэлектуальная вымярэння і аптымальны набор характарыстык для дакладнай дыягностыкі, а таксама дадатковая функцыя моўнага суправаджэння для зручнасці выкарыстання нашых дарагіх ветэранаў.
Мы жадаем, каб сэрца кожнага ветэрана білася, як мага даўжэй з дапамогай танометра sertsa® "Смарт Моўны"! СЭРЦА - Разам. Для жыцця.
Привяжите почту и объедините свои
аккаунты в один